Конкурс
праектных прапаноў
ад Belarus Beehive 2.0
Ва ўмовах рэпрэсій і ціску на грамадзянскую супольнасць у Беларусі Belarus Beehive 2.0 абвяшчае конкурс грантаў для НДА, каб падтрымаць праекты, заснаваныя на падыходзе, пры якім мноства малых, але сістэматычных, мэтавых і скаардынаваных дзеянняў ці зменаў вядзе да значнага ўплыву або выніку ў агляднай будучыні
для Беларусі.
Мы шукаем ініцыятывы, здольныя не толькі натхняць беларусаў, але і гарантаваць бяспеку і падтрымку ўдзельнікам грамадскага руху, а таксама павышаць эфектыўнасць АГС на шляху дэмакратычных зменаў. Важна, каб гэтыя праекты спрыялі аб’яднанню людзей вакол канкрэтных дзеянняў дзеля абароны справядлівасці і свабоды, тым самым падтрымліваючы дух салідарнасці.
Прыярытэт будзе нададзены праектам, што спрыяюць умацаванню грамадзянскай салідарнасці і развіццю бяспекі, даюць усебаковую падтрымку ахвярам рэпрэсій, надаюць перавагу міжсектаральнай дзейнасці і вядуць да канкрэтных зменаў.
Мэта конкурсу:
Мэта гэтага конкурсу – падтрымаць ініцыятывы, што спрыяюць дэмакратычным пераменам у Беларусі.
Хто можа ўдзельнічаць:
-
Зарэгістраваныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці (АГС) як у Беларусі, так і за яе межамі.
-
Нефармальныя групы беларусаў як у Беларусі, так і за яе межамі.
-
Праекты могуць рэалізоўвацца самастойна або ў партнёрстве.
Тэматычныя лоты:
-
Падтрымка праектаў АГС для працы з мэтавымі групам і змянення іх стану.
-
Арганізацыйнае развіццё АГС у бок узмацнення.
-
Падтрымка кааліцый, сетак і партнёрстваў паміж АГС з мэтай зменаў.
Сумы фінансавання:
Да 40–60 тыс. еўра за праект. Мінімальная сума гранту – 5 тыс. еўра.
Тэрмін рэалізацыі:
Ад 2 да 12 месяцаў. Можна атрымаць больш за два гранты, але ў розных лотах.
Апошні тэрмін падачы заяўкі на конкурс № 2 — 8 верасня 2024.
Падаць заяўку
Кіраўніцтва па запаўненні
Задаць пытанне
Гэтая абвестка з’яўляецца толькі інфармацыйным паведамленнем.
Поўнае палажэнне з падрабязным апісаннем усіх дэталяў спампуйце тут