top of page

Конкурс праектных прапаноў
ад Belarus Beehive 2.0

Прыём заявак адкрыты да 16 мая 2025 года 23:59 па мінскім часе.

Праграма Belarus Beehive 2.0 адкрыла прыём заявак на чарговы конкурс праектных прапаноў, мэтай якога з’яўляецца падтрымка ініцыятыў, што спрыяюць дэмакратычным зменам і ўмацаванню грамадзянскай супольнасці Беларусі. Праекты, скіраваныя на актывізацыю грамадскай дзейнасці, павышэнне ўстойлівасці і развіццё салідарнасці, могуць атрымаць фінансаванне памерам да 60 000 еўра.

Конкурс уключае тры асноўныя Лоты:

 

Лот 1 – Прыярытэт 4: Развіццё адукацыйных матэрыялаў і кантэнту для грамадзянскай адукацыі.

 

У гэтым конкурсе Лот 1 адкрыты выключна для прапаноў у межах Прыярытэту 4, які прадугледжвае падтрымку праектаў у сферы грамадзянскай адукацыі, у тым ліку:
 

  • распрацоўку якасных адукацыйных матэрыялаў і анлайн-кантэнту для беларускай грамадзянскай супольнасці;

  • стварэнне інтэрактыўных курсаў, падкастаў, відэа і іншых навучальных прадуктаў;

  • адаптацыю існуючых навучальных праграм і навучальных матэрыялаў для беларускай грамадзянскай супольнасці (у тым ліку пераклад на беларускую мову).
     

Матэрыялы могуць ахопліваць шырокае кола тэм, але прыярытэтнымі з'яўляюцца наступныя:
 

  • разуменне сучаснай дзяржавы і права, асновы самакіравання, кіраванне зменамі, грамадзянская супольнасць, канфлікталогія, крытычнае мысленне, сфера development aid, тэхналагічныя і сацыяльныя інавацыі, практыкі сучаснай дэмакратыі (партысіпатыўнае кіраванне i бюджэтнае планаванне на мясцовым узроўнi), развiцце супольнасці, правы чалавека, сектаральныя палітыкі і роля грамадскага фокусу кіравання ў сферах адукацыі, культуры, медыя, экалогіі, сацыяльнай і г.д.

  • Базавыя веды ў сферы кіравання АГС: Стратэгічны менеджмент, стратэгічныя камунікацыі, арганізацыйны менеджмент, фінансавы менеджмент, чалавечыя рэсурсы, асновы адвакацыі, праектны менеджмент, розныя тыпы фандрайзінгу, асновы тэорыі змен, логіка-структурны падыход і г.д.

  • Базавыя веды i кампетэнцыi у галіне грамадзянскай адукацыі: лічбавая, грамадзянска-прававая, фінансавая, моўная, экалагічная, камунікатыўная пісьменнасць і г.д.
     

Адукацыйныя прадукты павінны распрацоўвацца з выкарыстаннем сучасных тэхналогій і фарматаў анлайн-адукацыі з захаваннем патрабаванняў інтэрактыўнасці і інклюзіўнасці, інфармацыйнай бяспекі.

Абавязковай умовай з'яўляецца размяшчэнне аўтарамі распрацаваных курсаў і іншых адукацыйных матэрыялаў на платформе www.learn4belarus.online. Пры гэтым аўтары не будуць абмежаваныя ў сваіх правах размяшчаць гэтыя матэрыялы на іншых рэсурсах.

Жадаючым прапануем больш даведацца пра конкурс на адмысловай інфасесіі, што адбудзецца 17.04.2025 у 18.00 па Мінску. Рэгістрацыя.

Лот 2 прызначаны для падтрымкі арганізацыйнага развіцця і ўмацавання інстытуцыйнай устойлівасці АГС. 

Лот 3 арыентаваны на ўмацаванне кааліцый, сетак і сектаральных палітычных інстытутаў, якія працуюць над распрацоўкай і рэалізацыяй супольных стратэгій і праграм, накіраваных на трансфармацыі ў Беларусі.

ВАЖНА! Для падачы на Лоты 2 і 3 неабходна мець ацэнку арганізацыйнага патэнцыялу.

У конкурсе могуць удзельнічаць зарэгістраваныя і нефармальныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці (АГС) з Беларусі і беларускіх дыяспар у краінах ЕС і Усходняга партнёрства. Праекты могуць рэалізоўвацца самастойна або ў партнёрстве.

Тэрмін рэалізацыі праектаў: Усе праекты павінны быць завершаныя да 31 сакавіка 2026 года.

 

Фінансаванне:
 

  • Памер грантаў: Для Лота 2 - ад 5 000 да 40 000 еўра, для Лота 3 - да 60 000 еўра. Для Прыярэтэта 4 Лота 1 - да 15 000 еўра.

  • Поўнае пакрыццё бюджэту праекта.

  • Згодна з рэгламентацыйнымі дакументамі Еўрапейскай камісіі, у рэгрантавых праграмах існуе абмежаванне на атрыманне адной арганізацыяй ці ініцыятывай сумы, большай за 60 000 еўра. Гэта датычыць усіх лотаў на ўсіх тэрмінах падачы на грантавы конкурс. 

Прыём заявак адкрыты да 16 мая 2025 года 23:59 па мінскім часе.
 

Важная інфармацыя для заяўнікоў: заяўнікі, якія знаходзяцца ў Беларусі або маюць каманду на яе тэрыторыі, павінны абавязкова азнаёміцца з інструкцыяй па бяспецы. Рэкамендуецца выкарыстоўваць VPN і захоўваць канфідэнцыйнасць пры падачы заявак.


Карысныя рэсурсы

Азнаёмцеся з матэрыяламі, якія дапамогуць вам лепш падрыхтаваць праект 

Як вызначыць лот для падачы на конкурс праектаў Belarus Beehive 2.0
Асноўныя памылкі пры складанні бюджэту на конкурс грантаў праекта Belarus Beehive 2.0
Што такое ацэначная сетка праектных прапаноў праграмы Belarus Beehive 2.0, і чаму заяўнікам важна яе ведаць
bottom of page