top of page

Вакансія “Belarus Beehive 2.0:
эксперт па ацэнцы праектаў”

Праграма “Belarus Beehive 2.0" шукае эксперта для ацэнкі і падтрымкі праектаў грамадзянскай супольнасці, якія накіраваны на спрыянне дэмакратычным пераўтварэнням у Беларусі.

Месцазнаходжанне: Вільня, Літва
Тэрмін: 2 месяцы


Абавязкі:

- Праверка заявак: крытычны аналіз праектных прапаноў для забеспячэння іх адпаведнасці стратэгічным мэтам “Belarus Beehive 2.0”.
 

- Распрацоўка рэкамендацый: падрыхтоўка падрабязных высноў і абгрунтаваных рэкамендацый для кожнай заяўкі для незалежнага адборчага камітэта.

- Сумленнасць працэсу: падтрымка найвышэйшых стандартаў справядлівасці і празрыстасці на працягу ўсяго працэсу ацэнкі, а таксама захаванне строгай канфідэнцыйнасці адносна ўсіх дэталяў працэсу.


Патрабаванні:
Досвед: не менш за 5 гадоў адпаведнага прафесійнага досведу ў рэалізацыі і ацэнцы праектаў.

Адукацыя:
адукацыя ў галіне гуманітарных навук, пераважна з акцэнтам на сацыялогію, палітычныя навукі або бізнес-адміністраванне.

Моўныя патрабаванні:
валоданне беларускай і англійскай мовамі на ўзроўні, дастатковым для эфектыўнай камунікацыі і поўнага перагляду дакументацыі.

Прафесійныя навыкі:
здольнасць самастойна працаваць, захоўваючы высокія этычныя стандарты пры прыняцці рашэнняў.

Аплата:
Ацэншчыкі атрымаюць €2400 за конкурсны раўнд на дагаворнай аснове.

Працэс падачы заявак:
Зацікаўленыя кандыдаты і кандыдаткі могуць падаць сваё рэзюмэ і матывацыйны ліст
да 6 верасня 2024 года, 18:00 па віленскім часе на адрас lot1@belarusbeehive.eu.

bottom of page