Вакансія “Belarus Beehive 2.0”:
Маніторшчык праектаў
Праграма “Belarus Beehive 2.0" шукае спецыяліста па маніторынгу праектаў для падтрымкі рэалізацыі праектаў грамадзянскай супольнасці, накіраваных на спрыянне дэмакратычным пераўтварэнням у Беларусі.
Месцазнаходжанне: Літва, Польшча, Грузія
Тэрмін: 1 год (у залежнасці ад працягласці праекта)
Абавязкі:
Метадалогія ацэнкі: распрацоўка і ўкараненне адаптаваных метадалогій маніторынгу, выкарыстоўваючы як колькасныя, так і якасныя індыкатары для вымярэння прагрэсу і эфектыўнасці.
Візіты на месцы:
правядзенне рэгулярных візітаў на месцы ў залежнасці ад працягласці праекта, каб пераканацца, што ключавыя мерапрыемствы рэалізуюцца ў адпаведнасці з планам.
Ацэнка сітуацыі:
правядзенне базавай, прамежкавай і фінальнай ацэнак для вызначэння статусу праекта, выклікаў і ўплываў.
Справаздачнасць:
падача рэкамендацый падчас рэалізацыі праектаў і складанне змястоўных фінальных справаздач аб ходзе праектаў.
Патрабаванні:
Досвед:
не менш за 3-5 гадоў адпаведнага прафесійнага досведу ў маніторынгу праектаў або ў сумежнай вобласці.
Адукацыя:
адукацыя ў такой дысцыпліне, як сацыялогія, паліталогія або кіраванне праектамі.
Моўныя навыкі:
валоданне беларускай і англійскай мовамі на ўзроўні, дастатковым для эфектыўнай камунікацыі і справаздачнасці.
Прафесійныя навыкі:
здольнасць працаваць самастойна, з высокімі аналітычнымі навыкамі і ўвагай да дэталяў.
Аплата:
Маніторынгавыя эксперты атрымаюць €2,400 за маніторынг 8 праектаў на працягу 2024-25 гадоў.
Працэс падачы заявак:
Зацікаўленыя кандыдаты і кандыдаткі могуць падаць сваё рэзюмэ і суправаджальны ліст да 15 верасня 2024 года, 16:00 па віленскім часе на адрас lot1@belarusbeehive.eu.