Конкурс
праектных прапаноў
ад Belarus Beehive 2.0
Праграма Belarus Beehive 2.0 распачала прыём заявак на новы конкурс праектных прапаноў, мэтай якога з’яўляецца падтрымка ініцыятыў, што садзейнічаюць дэмакратычным пераменам і ўмацаванню грамадзянскай супольнасці Беларусі. Праекты, скіраваныя на актывізацыю грамадскай дзейнасці і ўмацаванне салідарнасці, могуць атрымаць фінансаванне да 60 тыс. еўра.
Конкурс уключае тры асноўныя Лоты:
Лот 1 накіраваны на падтрымку арганізацыяй грамадзянскай супольнасці (*далей – АГС) і грамадзянскіх ініцыятыў, якія працуюць над аказаннем паслуг мэтавым групам, распрацоўкай інавацыйных рашэнняў і павышэннем устойлівасці грамадзянскіх супольнасцяў.
ВАЖНА! Звярніце ўвагу, што ў гэтым конкурсе Лот 1 уключае Прыярытэт 4, які дае магчымасць:
-
распрацоўваць якасныя адукацыйныя матэрыялы і анлайн-кантэнт для грамадзянскай адукацыі;
-
ствараць інтэрактыўныя курсы, падкасты, відэа і іншыя навучальныя прадукты;
-
адаптаваць навучальныя праграмы пад розныя мэтавыя аўдыторыі з акцэнтам на беларускай мове.
Лот 2 прызначаны для падтрымкі арганізацыйнага развіцця і ўмацавання інстытуцыйнай устойлівасці АГС. Удзельнікі гэтага лота мусяць прайсці ацэнку арганізацыйнага патэнцыялу, якая дазваляе вызначыць магчымасці і патрэбы арганізацыі ў развіцці.
Лот 3 арыентаваны на ўмацаванне кааліцый, сетак і сектаральных палітычных інстытутаў, якія працуюць над распрацоўкай і рэалізацыяй супольных стратэгій і праграм, накіраваных на трансфармацыі ў Беларусі.
ВАЖНА! Для падачы на Лоты 2 і 3 неабходна мець ацэнку арганізацыйнага патэнцыялу.
Заяўнікі могуць запытаць у праграмы Belarus Beehive кансультанта для дапамогі ў правядзенні арганізацыйнай ацэнкі (дыягностыкі) і стварэння адпаведнага дакумента. У гэтым выпадку трэба даслаць ліст на пошту consulting.beehive@proton.me .
У конкурсе могуць удзельнічаць зарэгістраваныя і нефармальныя арганізацыі грамадзянскай супольнасці (АГС) з Беларусі і беларускіх дыяспар у краінах ЕС і Усходняга партнёрства. Праекты могуць рэалізоўвацца самастойна або ў партнёрстве.
Фінансаванне:
-
Памер грантаў: ад 5000 да 60 000 еўра.
-
Поўнае пакрыццё бюджэту праекта.
-
Згодна з рэгламентацыйнымі дакументамі Еўрапейскай камісіі, у рэгрантавых праграмах існуе абмежаванне на атрыманне адной арганізацыяй ці ініцыятывай сумы, большай за 60 000 еўра. Гэта датычыць усіх лотаў на ўсіх тэрмінах падачы на грантавы конкурс.
Прыём заявак адкрыты да 28 лютага 2025 года, 23:59 паводле мінскага часу.
Важная інфармацыя для заяўнікаў: заяўнікі, якія знаходзяцца ў Беларусі або маюць каманду на яе тэрыторыі, мусяць абавязкова азнаёміцца з інструкцыяй бяспекі. Рэкамендуецца выкарыстоўваць VPN і захоўваць канфідэнцыйнасць пры падачы заявак.